Loading

Па матэрыялах МУС узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да ўдзельнікаў прамой трансляцыі пад назвай «Анлайн-марафон салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно», якая праходзіла 29 ліпеня. Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў відэакантэнт марафона экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Следчымі ўзбуджана крымінальная справа за фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (санкцыя артыкула прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі). Падазраванымі з’яўляюцца каля 60 чалавек з ліку арганізатараў марафону і тых, хто дапамагаў.

Галоўнай мэтай марафону быў збор сродкаў для палітычных зняволеных і іх сем’яў. Удалося сабраць каля 575 тысяч еўра.

Comments are closed.