Loading

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам краіны Петэры Орпам. Палітыкі абмеркавалі магчымасці удзелу Фінляндыі ў праграмах рэабілітацыі для былых палітзняволеных і іх сем’яў, прыцягненне беларускага рэжыму да адказнасці на міжнародным узроўні. 

Ціханоўская заклікала прэм’ер-міністра знайсці варыянты для спрашчэння працэдур легалізацыі беларусаў у Фінляндыі, у тым ліку зменшыць колькасць адмоў па прадастаўленні палітычнага прытулку.  

Пытанні легалізацыі беларусаў абмяркоўваліся і на сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовай беларускай дыяспары. Сваімі ўражаннямі падзяліўся старшыня Таварыства беларусаў Фінляндыі Кірыл Кірылаў.

Сустрэча прайшла вельмі цёпла. Мы былі рады бачыць Святлану Ціханоўскую. Яна таксама, як мне падаецца, засталася з прыемнымі ўражаннямі ад нас. Крыху пагаварылі пра яе візіт у Фінляндыю. Таксама яна запыталася, чым мы займаемся, і падзякавала нам за актыўнасць.

Якія тэмы закраналі падчас размовы?

Абмяркоўвалі цяжкасці, з якімі сутыкаюцца беларусы ў Фінляндыі.  У цэлым, у нас асаблівых праблем няма, акрамя таго, што часам не даюць прытулак беларусам. Але тут трэба кожны кейс разглядаць асобна.  

Зараз праходзіць “Хельсінкскі дыялог” у Фінляндыі, ці прымае ўдзел дыяспара ў гэтай канферэнцыі?   

Я там прысутнічаю, як госць, на гэтым дыялогу, дастаткова плённая праца ідзе. Кажуць, наколькі важна вылучаць пытанне Беларусі, займацца пытаннем Беларусі, нягледзчы на тое, што ідзе вайна ва Украіне.  У пятніцу — другі дзень дыялогу. Мяне вельмі радуе,  што адна з моў канферэнцыі — беларуская, то бок беларуская мова гучыць на высокім афіцыйным узроўні ў Фінляндыі. Будзе працягвацца разгляд пытанняў развіцця культуры, беларускай мовы ўнутры Фінляндыі і ўнутры Еўропы, праекту “Лічбавая Беларусь” і іншых праектаў, якія накіраваны  на супольнасць беларусаў. 

Comments are closed.