Loading

У дакладзе Спецыяльнага дакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, які яна прадставіла 26 кастрычніка на пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН, прыведзеныя рэкамендацыі не толькі ўладам Беларусі, але і іншым краінам і міжнароднай супольнасці і міжнародным арганізацыям.

Анаіс Марэн у сваім дакладзе акцэнтавала ўвагу на становішчы беларускіх грамадзян, якія з-за сістэматычных і шматлікіх парушэнняў правоў чалавека вымушаныя былі пакінуць сваю краіну і не маюць магчымасці бяспечна вярнуцца на радзіму. Спецдакладчык падрабязна апісала сведчанні парушэння правоў чалавека, атрыманыя ёй у тым ліку і з першых рук – ад асобаў, якія зазналі палітычны пераслед і мусілі ўцякаць з Беларусі.

Скончваецца даклад рэкамендацымі ураду Беларусі, а таксама іншым дзяржавам і міжнароднай супольнасці. У прыватнасці спецдакладчк ААН заклікае іншыя краіны садзейнічаць стварэнню бяспечных і дасяжных шляхоў уезду для беларусаў, якія вымушаныя пакідаць сваю краіну, абараняць правы беларускіх грамадзян, садзейнічаючы іх інтэграцыі ў прымаючыя грамадствы шляхам стварэння магчымасцяў для працы і навучання, выконваць прынцып невыдварэння.

Comments are closed.