Loading

ФСБ паведаміла, што пасля абвяшчэння «частковай» мабілізацыі Расію пакінула 261 тысяча чалавек. Пра гэта «Новая газета». Еўропа», – паведаміла крыніца ў адміністрацыі Пуціна.

Дыскусіі ў адміністрацыі аб закрыцці межаў для мужчын прызыўнога ўзросту пачаліся ў сераду, калі сілавікі пачалі атрымліваць лічбы аб колькасці мужчын, якія з’язджаюць з Расіі. Паводле слоў крыніцы, у апошнім файле ФСБ, які «хадзіў па кабінетах» 25 верасня фігуруе лічба ў 261 тысячу чалавек, якія пакінулі Расію з серады па вечар суботы.

«Атмасфера ў адміністрацыі Пуціна такая, што сілавікі і Мінабароны здолеюць пераканаць Пуціна закрыць выхад, пакуль не позна», – сказаў супрацоўнік адміністрацыі Пуціна. «Цяпер мы [у працы] зыходзім з гэтага», – сказаў ён.

Раней расійскія СМІ са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што ўлады Расіі збіраюцца закрыць межы для мужчын прызыўнога ўзросту пасля заканчэння рэферэндумаў па далучэнні самаабвешчаных «ЛДНР», Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Comments are closed.