Loading

Спыніць эканоміку і цалкам ігнараваць дзяржаву і ўсе яе структуры. З такой прапановай выступае ініцыятыва «Татальны байкот».

Яе стваральнікі ўпэўнены, што менавіта такая стратэгія прывядзе да краху рэжыму. А вось калі беларусы не падтрымаюць байкот, вайна прыйдзе ў кожны дом.

Пра тое, як выглядае «татальны байкот», ці гэта эфектыўны метад змены ўлады і колькі беларусаў гатова далучыцца да гэтай кампаніі, у эфіры радыё Ўнэт распавёў адзін са стваральнікаў ініцыятывы, палітуцякач Васіль Хадневіч.

Сцісла ў размове:

  • Галоўнае ў татальным байкоце пераканаць людзей не ісці на працу – вось гэта самае складанае. Калі б у 2020 годзе ўсе медыя казалі пра байкот, а не пра Лукашэнку, то мы жылі б ужо ў зусім іншай краіне.
  • На падрыхтоўку да татальнага байкоту можа спатрэбіцца ад некалькі месяцаў да некалькі гадоў. Самае важнае за гэты час назапасіцца прадуктамі мінімум на паўтара месяцы.
  • Татальны байкот можа мець розныя формы. У Беларусі я заклікаў людзей далучыцца да страйку, яны адмовіліся, я сабраў рэчы і паехаў у Польшчу. Гэта мой асабісты байкот рэжыму.
  • Тут важна паспрабаваць. Калі мы запусцім татальны байкот і ўбачым, што праз месяц Лукашэнка застаўся ва ўладзе, то тады можна прызнаць што такі метад не спрацаваў.
  • Да байкоту могуць далучыцца АМАП, энергетыкі, транспартнікі. Агулам, каб нашая ініцыятыва запрацавала, то ёй павінны ўдзельнічаць тры мільёны чалавек.

Comments are closed.