Loading

Першыя дні новага года Расія адзначыла масавымі атакамі аддаленых ад фронту рэгіёнаў Украіны, адна з самых масавых ракетных атак  прыйшлася на  Кіеў. 

РБК-Украіна

1 студзеня розныя рэгіёны Украіны атакавалі беспілотнікі. Цягам Навагодняй ночы і практычна ўсе наступныя дні ва Украіну заляцела рэкордная колькасць беспілотных лятальных апаратаў тыпу “Шахед” – 90 штук.  Пацярпелі Кіеў, Львоў, Сумская вобласць, дзе ад патраплення беспілотніка ў жылы дом загінулі жанчына і мужчына. 

Але яшчэ больш жорсткаю аказалася ранішняя ракетная атака цывільнай інфрастуктуры  другога студзеня. Наймацнейшыя ўдары прыйшліся па Кіеву і Харкаву. 

Паводле інфармацыі міністра ўнутраных спраў Украіны Ігара Кліменкі станам на 10 гадзін раніцы, у Кіеве ў выніку наўпроставага патраплення і падзення абломкаў ракет былі зафіксаваныя сем пажараў у Абалонскім, Пячэрскім, Падольскім,  Саломенскім, Святошынскім і Дзяснянскім раёнах.  У Саломенскім раёне абломкі ракеты ўпалі  побач з дзевяціпавяховым жылым домам, які атрымаў частковыя разбурэнні і там узнік пажар.  

Dmytro Antoniuk, radio Wnet

У Харкаве ўдары расійскіх ракет прыйшліся па жылых раёнах у цэнтральнай частцы горада.  

Паводле папярэдніх даных, у выніку сённяшняй атакі на Украіну чатыры чалавекі загінулі, 92 пацярпелі.

Як паведаміла неўзабаве кіраўніцтва Паветраных сіл  ВСУ за раніцу 2 студзеня  было збіта 10 аэрабалістычных ракет тыпу «Кінжал», 59 крылатых ракет Х-101/Х-555/Х-55, тры крылатыя ракеты тыпу «Калібр», а таксама 35 беспілотных апаратаў тыпу «Шахед»

 

Comments are closed.