Экс-рэдактара тэлеграм-канала Nexta Рамана Пратасевіча абвінавацілі па 11 артыкулах КК, у тым ліку ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варожасці, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання, змове з мэтай захопу ўлады, публічнай абразе Лукашэнкі. Суддзя Вячаслаў Тулейка прызначыў яму 8 гадоў, пракурор прасіў – 10 гадоў.
У маі 2021 года самалёт Ryanair, якім з Афін у Вільню ляцелі Раман Пратасевіч і на той момант яго дзяўчына Соф’я Сапега, прымусова пасадзілі ў мінскім аэрапорце, іх затрымалі. Амаль два гады Пратасевіч знаходзіўся пад хатнім арыштам, ён супрацоўнічаў са следствам.
Іншыя фігуранты справы, Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік, асуджаныя завочна да 20 і 19 гадоў калоніі адпаведна.
Comments are closed.