Loading

У Кіеве прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык і Валерый Кавалеўскі абмеркавалі з актывістамі беларускай дыяспары праблему легалізацыі беларусаў ва Украіне

Кожны з валанцёраў, якія прысутнічалі на сустрэчы, дапамагае ў розных арганізацыях: разбірае завалы пасля абстрэлаў, каардынуе працу медыкаў, дапамагае уцекачам, вырабляе бронекамізэлькі. Усе яны застаюцца ў Кіеве, бо лічаць Украіну сваім другім домам і хочуць яго захаваць.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі праблему легалізацыі беларусаў ва Украіне, вызначылі сумесныя з прадстаўнікамі Кабінета крокі, якія дапамогуць вырашыць гэтую праблему на ўзроўні ўкраінскіх органаў улады.

Пасля абмеркавання стаўлення да беларусаў ва украінскім грамадстве была створана медыягрупа, якая зоймецца данясеннем да ўкраінскіх СМІ інфармацыі пра падзеі ў Беларусі.

Comments are closed.