Loading

Павел Латушка правёў сустрэчы ў ведамстве Канцлера, МЗС і Бундэстагу Германіі, а таксама выступіў у Нямецкай радзе па знешняй палітыцы.

Галоўнай мэтай усіх сустрэч з’яўлялася вызначэнне магчымых канкрэтных крокаў з боку ўрада Германіі па захаванні незалежнасці Беларусі ва ўмовах расійскай агрэсіі і рэжыму Лукашэнкі.
Падчас сустрэчаў былі абмеркаваныя канкрэтныя крокі па недапушчэнні размяшчэння групоўкі расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.

Таксама, абмяркоўвалася стратэгія дзеянняў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і прыярытэтныя інструменты ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай спыніць яго падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Былі ўзнятыя і пытанні падыходаў да новых персанальных санкцый і крымінальнага пераследу Лукашэнкі і яго атачэння за злачынствы супраць беларускага народа і ваенныя злачынствы супраць украінскага народа, супрацьдзеяння магчымым планам рэжыму па размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі, а таксама ініцыятыва Украіны па накіраванні місіі міжнародных назіральнікаў на беларуска-украінскую мяжу.

Вядзецца праца ў накірунку міжнароднага прызнання кабінета. Павел Латушка абмеркаваў з нямецкімі уладамі магчымасць супрацоўніцтва нямецкіх органаў выканаўчай і заканадаўчай улады з Абʼяднаным Пераходным Кабінетам Беларусі.

Comments are closed.