Loading

Пра гэта паведаміў адзін з ініцыятараў петыцыі, кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» і створанага пры ім Беларускага цэнтра нацыянальнай памяці ва Украіне Аляксей Францкевіч. Цяпер петыцыю пра ўганараванне Змітра Рубашэўскага званнем Герой Украіны мусіць разгледзець прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. 

Сёння ў нас добрая навіна. Петыцыя, датычна Змітра Рубашэўскага (пазыўны «Ганс») сабрала неабходныя 25 тысяч подпісаў. І сёння прыйшло паведамленне, што гэтая петыцыя змяніла статус і набыла статус «на разглядзе». Гэта значыць, што яе павінен разгледзець прэзідэнт Украіны. Гэта петыцыя пра ўзнагароджанне Змітра Рубашэўскага званнем Герой Украіны, на жаль, пасмяротна. 

Таксама, я хацеў бы нагадаць, што мы падавалі дзве петыцыі. Адну – адносна  «Ганса» (Змітра Рубашэўскага), другая, петыцыя, адносна Эдуарда Лобава. І я хацеў бы звярнуцца да ўсіх тых, хто, па-першае, можа падпісаць, а падпісаць могуць толькі грамадзяне Украіны, і да тых, беларусаў, якія знаходзяцца зараз у Еўропе, там  вельмі шмат прадстаўнікоў украінскай дыяспары, каб яны распавялі пра Эдзіка Лобава, як ён па-геройску загінуў, якім ён героем быў пры жыцці. Каб другая петыцыя таксама набрала неабходную колькасць подпісаў. 

На жаль, гэта не канец, таму што ва Украіне няма адпаведнага закону. То бок, званне Герой Украіны можа атрымаць толькі грамадзянін Украіны. На жаль, ні Эдуард Лобаў, які падаваўся на грамадзянства, не змог яго атрымаць, і ў Змітра Рубашэўскага тая ж  самая праблема. Зараз будзем спадзявацца, што, усё ж-такі, нам удасца зрабіць усё, каб сапраўдныя героі, беларускія дабраахвотнікі, якія аддалі сваё жыццё ва Украіне за нашу з вамі свабоду, атрымалі званне Героя Украіны. 

Comments are closed.