Loading

“Сітуацыя з адстаўкай міністра па эканоміцы і фінансах Таццяны Зарэцкай сведчыць пра тое, што ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце (АПК) функцыянуць інструменты класічнага ўрада. Гэта сусветная практыка, калі ў журналістаў і грамадства ёсць пытанні да міністра і гэта стварае пагрозу для функцыянавання ўсяго кабінета—міністр ідзе ў адстаўку. Так адбылося і ў нас”,–патлумачыў сваё бачанне сітуацыі міністр па транзіце ўлады АПК Павел Латушка падчас нядзельнага стрыму.

Ён не стаў ацэньваць, наколькі агрунтаваныя ці неабгрунтаваныя былі прэтэнзіі да бізнесу Таццяны Зарэцкай, бо прызнаўся, што не з’яўляецца спецыялістам па старпапах. Але ў цэлым сітуацыю назваў не самым лепшым досведам для Кабінета, досведам, які не стварае пазітыўную гісторыю. Тым больш у час, калі грамадства дэматывавана, а ў суседняй краіне ідзе вайна.  “Але так функцыянуць урады,”—рэзюмаваў Павел Латушка.

У цэлым Латушка станоўча ацаніў работу сваіх калег па Кабінеце. Гаворачы пра сваю дзейнасць на пасадзе прадстаўніка па транзіце ўлады, ён адзначыў, што складзены і перададзены партнёрам шырокія санкцыйныя спісы, вялікая работа праводзіцца па ўніверсальнай юрысдыкцыі, у тым ліку актыўная камунікацыя наладжана з пракуратурамі іншых краін. Стратэгічная група Кабінета  працуе над транзітным перыядам.

Павел Латушка выказаў надзею, што Кабінет не спыніць сваю дзейнасць пасля паўгода працы, але ў палітыцы здараюцца розныя сітуацыі, якія “могуць прывесці ў тым ліку да выхаду кагосьці з Кабінета ці да распаду самога Кабінета”.

Comments are closed.