Loading

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне прысуджана шведскаму біёлагу Свантэ Паабо.

Ён удастоены ўзнагароды за адкрыцці, якія тычацца геномаў вымерлых гамінідаў (прыматаў) і эвалюцыі чалавека. У прэс-рэлізе камітэта ўдакладняецца, што спадар Паабо здолеў «секвеніраваць геном неандэртальца». Навуковец таксама выявіў, што перадача генаў адбылася ад гэтых цяпер вымерлых гамінідаў да homo sapiens пасля міграцыі з Афрыкі каля 70 тыс. гадоў таму. «Гэта мае фізіялагічнае значэнне і сёння – напрыклад, уплываючы на ​​тое, як наша імунная сістэма рэагуе на інфекцыі», – растлумачыў Нобелеўскі камітэт.

Comments are closed.