НАТА сёння пачынае вучэнні з сіламі стратэгічнага ядзернага стрымлівання. Яны будуць доўжыцца да 30 кастрычніка.
У вучэннях Steadfast Noon возьмуць удзел 14 краін. Мяркуецца задзейнічаць да 60 самалётаў, у тым ліку знішчальнікі чацвёртага і пятага пакаленняў. ЗША накіруюць бамбардзіроўшчыкі B-52, здольныя несці ядзерную зброю.
У новай Стратэгічнай канцэпцыі НАТА, прынятай лідэрамі краін Паўночнаатлантычнага альянса на сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Мадрыдзе ў чэрвені, указваецца, што «фундаментальная мэта ядзернага патэнцыялу НАТА заключаецца ў захаванні міру і стрымліванні агрэсіі». У канцэпцыі таксама гаворыцца, што «пакуль існуе ядзерная зброя, НАТА застанецца ядзерным альянсам. Мэта НАТА – зрабіць свет больш бяспечным для ўсіх».
Comments are closed.