170 total views
Праект “Народнае апытанне”, які даследуе пратэсную частку беларускага грамадства, што пражывае за мяжой, спытаў, якіх палітычных дзеячаў беларусы замежжа ведаюць, каму найбольш давяраюць і што думаюць пра Аб’яднаны Пераходны Кабінет.
Больш за ўсё ведаюць пра дзейнасць:
Святланы Ціханоўскай (97%)
Паўла Латушкі (92%)
Ініцыятывы Bypol (90%)
Больш за ўсё давяраюць (сярод тых, хто ведае):
Святлане Ціханоўскай (86%)
Аб’яднанаму Пераходнаму Кабінету (82%)
Ініцыятыве Bypol (80%)
Большасць рэспандэнтаў (82%) цікавяцца навінамі пра Аб’яднаны Пераходны Кабінет і 68% разумеюць мэты стварэння гэтай структуры (але толькі 14% на ўзроўні “цалкам зразумела”).
Большасць рэспандэнтаў назвалі важнымі ўсе напрамкі дзейнасці Кабінета, але найбольш важнымі адзначылі: транзіт улады, аднаўленне правапарадку і абарону нацыянальнай бяспекі.
Comments are closed.