Loading

Праціўніка вайны Барыса Надзеждзіна не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты Расіі. Цэнтральная выбарчая камісія прызнала несапраўднымі 9 са 105 тысяч подпісаў у падтрымку апазіцыянера. Гэта і стала фармальнай прычынай яго адхілення ад прэзідэнцкай гонкі. Палітык заявіў, што адмова ў рэгістрацыі стала для яго чаканым рашэннем і заклікаў паплечнікаў не апускаць рукі.

Пра тое, чаму Крэмль не дапусціў Надзеждзіна да выбараў, ці зможа апазіцыйны палітык вывесці пратэстны электарат на вуліцы і за каго будуць галасаваць расейцы, якія не падтрымліваюць вайну, паразмаўляем з госцяй радыё «Ўнэт», рэдактаркай праекту «Вот так» Сашай Шапалінай. 

Сцісла ў праграме:

  • Нерэгістрацыя Надзеждзіна была чакаемай. Уявім, што гэта кандыдат-спойлер: трэба было паказаць, што ёсць кандыдат з антываеннай павесткай, а падтрымка ў яго невялікая–1-2%.  Тады можна было імітаваць выбары. Толькі ўсе пайшло не па плане. Раптам за Надзеждзіна пачалі стаяць чэргі, і такіх чэргаў не было ля штаба Пуціна. Калі нават гэта быў праект Крамля, то ён выйшаў з-пад кантролю.
  • Хто такі Надзеждзін? Палітык з 90-ых. Ён працаваў у лагеры ўмоўных лібералаў. Не прэтэндаваў на высокія пасады, займаўся рэгіянальнай палітыкай. Ён быў госцем на федэральных каналах ва ўсіх палітычных шоу, дзе заўсёды быў такім “хлопчыкам для біцця”. Магчыма, гэта дадало яму пазнавальнасці.
  • Усе, у каго былі палітычныя амбіцыі ў Расіі, сёння ў турмах сядзяць.
  • Адстаяць 4,5 тысячы забракаваных Цэнтрвыбаркамам подпісаў, адданых на Надзеждзіна, за тры дні немагчыма.
  • Сацыялогія: кажуць, што Надзеждзін набірае 10% , і гэта больш чым усе астатнія кандыдаты разам узятыя, акрамя Пуціна. І гэта толькі на старце кампаніі. Навошта расійскай уладзе такія праблемы?
  •  Ці можа Надзеждзін вывесці людзей на уліцы? Ён сказаў, што будзе змагацца, але толькі законнымі метадамі, на ўзгодненых мітынгах.

Цалкам размову можна слухаць у плэеры ніжэй

Comments are closed.