Loading

У 2020 годзе ў беларускім ютубе разляцелася пранізлівае «На родине моей беда, беда!» – песня вядомага беларускага барда Аляксандра Баля. Відэа гэта і сёння прабірае да мурашак – так моцна і шчыра гэта было зроблена. Так дакладна перадавала тое, што адчувалі тады сотні тысяч беларусаў.

Можна здагадацца, што падобнае творчае выказванне не магло не застацца незаўважаным. Спачатку Аляксандра Баля звольнілі з працы, і лаўрэат шмітлікіх прэмій і фестываляў мусіў сысці з Магілёўскага драматычнага тэатра, дзе доўгія гады загадваў музычнай часткай і ствараў музыку да спекаткляў. Пасля было непрыемнае затрыманне і арышт. Ну а далей – збор рэчаў у валізку, хваляванні на мяжы (толькі б выпусцілі…) і эміграцыя, у якой музыка асцярожна пачынае свае новыя канцэртныя крокі.

Неўзабаве з Аляксандрам Балем можна будзе сустрэцца ў Варшаве. 27 студзеня ён сыграе вялікі канцэрт у прасторы Scena Chmielna. Напярэдадні выступу мы запісалі з выканаўцам вялікае інтэрв’ю. Паслухаць яго можна ў плэеры ніжэй: 

Comments are closed.