1 кастрычніка 2021 года на платформе адбылася дзве першыя гутаркі: пра ежу і пра суперздольнасці. А ўсяго за год прайшло 270 гутарак, у якіх паўдзельнічала больш за 500 чалавек. Значная частка ўдзельнікаў наведала больш за 5 сустрэч, а гэта значыць стала вальней размаўляць па-беларуску.
Каб добра адзначыць першы дзень народзінаў 1-2 кастрычніка праект «Вольная Мова» падрыхтавалі насычаную праграму.
Будуць гутаркі, лекцыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, а таксама стрым з арганізатарамі «Вольнай Мовы», дзе падсумуюць вынікі першага года і распавядуць пра планы на наступны.
А яшчэ з 1 кастрычніка праект прыходзіць на амерыканскі кантынент! Раней большасць гутарак на платформе праходзілі ўвечары па еўрапейскім часе. Цяпер арганізатары падрыхтавалі графік сустрэч зручны для жыхароў Заходняга Паўшар’я і запрашае далучацца!
Спіс гутарак, на якія можна запісацца, тут: volnajamova.online
Comments are closed.