Loading

У пятніцу ля будынка Сейма беларускія актывісты правялі пікет з патрабаваннем да ўлад Польшчы прыняць больш рашучыя захады супраць рэжыму Лукашэнкі.

Мэта – дамагчыся вызвалення ўсіх палітычных вязняў у Беларусі. Прапанова актывістаў: калі палітвязні не будуць вызвалены ў прызначаны тэрмін, то межы Беларусі з Еўрасаюзам павінны быць закрыты для ўсіх грузавых цягнікоў.

“Лукашэнка разумее толькі мову ўльтыматумаў”, — кажуць удзельнікі акцыі.

Comments are closed.