З кастрычніка ў Беларусі нельга павышаць цэны без дазволу дзяржавы. Спачатку была ўведзена фактычна поўная забарона на павышэнне, а праз два тыдні правілы крыху змякчылі. Тым не менш зараз любое павышэнне трэба ўзгадняць з мясцовай уладай, а парушальнікам пагражае турма – узбуджана ўжо больш за 40 спраў за «высокія» цэны. Як да цэнавага рэгулявання паставіліся насельніцтва і бізнес? – эксперты Beroc прадставілі ў Маніторынгу эканомікі Беларусі.
Рэгуляванне цэн, уведзеная ўрадам у кастрычніку беларусы падтрымалі. Як паказвае апошняе апытанне хатніх гаспадарак, станоўча гэтую меру ацэньваюць больш за 60% рэспандэнтаў. Прычым каля паловы з іх заўважылі, што тавараў на прылаўках стала менш, а больш чым трэць адзначае, што цэны ўсе роўна працягваюць расці.
Апытанне бізнесменаў паказвае, што рэгуляванне цэн можа негатыўна паўплываць на беларускі бізнес. А выйграюць ад яго прыватныя кампаніі, якім дзяржава дае прэферэнцыі, кампаніі-манапалісты і расійскі бізнес.
Старшы эканаміст Beroc Леў Львоўскі:
У цэлым беларускі бізнес негатыўна ставіцца да рэгулявання цэн. Больш за ўсе ад гэтага рашэння пацерпяць вытворцы прадуктаў харчавання, хоць мы не выносілі іх у асобную катэгорыю. Сярод тых, хто выйграе, называюць расійскі бізнес. Не ведаю, наколькі гэта праўда. Магчыма расійскі бізнес за кошт таго, што ў яго ёсць пэўная падтрымка з Расіі можа лепш пратрымацца ў гэты перыяд «дэмпінгавых цэн» і такім чынам адыграць сабе новыя нішы ў Беларусі.
А вось насельніцтва ацэньвае гэтыя меры пазітыўна: больш за 60% рэспандэнтаў з ліку хатнік гаспадарак сказалі, што ім падабаецца абмежаванне цэн, нягледзячы на тое, што некаторыя заўважылі негатыўныя тэндэнцыі: скарачэнне асартыменту і дэфіцыт некаторых тавараў. Уласна кажучы, гэтая мера не можа працаваць у доўгатэрміновай перспектыве, але таму яна і называецца папулісцкай, каб быць папулярнай.
Тым не менш мы зараз назіраем трэнд на зніжэнне інфляцыі. Ці паўплывала на гэта рэгуляванне цэн?
Так, я думаю, што на цяперашняе зніжэнне інфляцыі гэта мела эфект. Трэба агаварыцца, што трэнд на зніжэнне цэн пачаўся да таго моманту, як Аляксандр Лукашэнка і ўрад абвясцілі пра такія меры. Але, безумоўна, рэгуляванне цэн падтрымала гэты трэнд. Тая сістэма, якая зараз існуе ў Беларусі, яна трымаецца не на дзяржаўным рэгуляванні, а на страху. Калі б прадпрымальнікаў не пачалі сажаць, калі б не было больш за 30 крымінальных спраў, то ўсе б працягнулі гэта ігнараваць як у выпадку з той самай вядомай «раздзеланай курыцай». Зараз прадпрымальнікі хутчэй гатовы несці страты, чым рызыкаваць свабодай. Таму на страху такая сістэма сапраўды пратрымаецца некаторы час, мы чакаем, што цэны ў бліжэйшы час будуць расці павольней. А затым урад ці сам «адкаціць» гэтую меру, як гэта часткова адбылося 19 кастрычніка, ці аб’ектыўная сітуацыя будзе ціснуць на рынкі і ўрад будзе вымушаны адмяніць сваё рашэнне, але тады ўжо ўрон будзе нанесены.
Comments are closed.