Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінабароны краіны, піша 24.kg.
Камандна-штабныя вучэнні «Непарушнае брацтва-2022» павінны былі прайсці ў навучальным цэнтры «Эдэльвейс» у Балыкчы ад 10 да 14 кастрычніка. Але ў нядзелю стала вядома, што Мінабароны Кыргызстану адмяніла манеўры.
У гэтых вучэннях павінны былі прыняць удзел і ваенныя з Таджыкістана. Аднак пасля абвастрэння сітуацыі на мяжы з Таджыкістанам у жыхароў краіны да вучэнняў узніклі пытанні, а таксама дэпутаты запатрабавалі, каб прадстаўнікоў Узброеных сіл Таджыкістана на вучэнні не дапусцілі. У АДКБ адмену вучэнняў пакуль не пракаментавалі.
Comments are closed.