Loading

Раз на тыдзень яны збіраюцца, каб заспяваць беларускія традыцыйныя песні і адчуць моц супольнага мужчынскага спеву. Удзельнікі гурта «Касары» (а гэта ў абсалютнай большасці аматары і не прафесійныя музыканты) кажуць, што пасля сваіх рэпетыцый вяртаюцца дадому іншымі людзьмі. Усе яны, дарэчы, пазнаёміліся ўсяго некалькі месяцаў таму, аднак ужо паспелі выступіць на розных пляцоўках і нават заспявалі на прэзідэнцкім прыёме ў Анджэя Дуды. 

А пачыналася ўсё з курсаў традыцыйных мужчынскіх спеваў, якія некалькі месяцаў таму ў Варшаве пачаў ладзіць вядомы беларускі музыкант Сяржук Доўгушаў. Неўзабаве падчас музычных сустрэч стала зразумела, што на занятках нараджаецца штосьці цікавае і незвычайнае. Так у Варшаве з’явіўся новы беларускі гурт, які працягвае ўнікальную і амаль забытую традыцыю мужчынскга спеву. Пра тое, хто і як яго адраджае – слухайце і глядзіце ў нашым матэрыяле, які мы зрабілі падчас рэпетыцыі «Касароў» у Беларускім моладзевым хабе. 

Атмасфера сустрэчы – у фатаграфіях Аляксандра Драгавоза.

Слухаць інтэрв’ю можна тут

Comments are closed.