Loading

У Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні адкрылася беларуская бібліятэка «Чытальня». Гэта першая рэалізаваная ідэя праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні.

Летась беларусы і беларускі Літвы і Польшчы пералічылі свае падаткі ў партнёрскія арганізацыі праекту. Потым удзельнікі прапаноўвалі ідэі, якія можна рэалізаваць на гэтыя грошы, і ў выніку абралі пераможцаў. У Польшчы ім стаў англамоўны партал па гісторыі Беларусі, а ў Літве – беларуская бібліятэка.

Пра тое, ці шмат людзей сёння чытае папяровыя кнігі, у чым адметнасць новай бібліятэкі і колькі грошай пайшло на яе адкрыццё, паразмаўляем з госцяй Радыё Ўнэт, стваральніца праекту «Чытальня» Ірынай Мышкавец.

Сцісла ў размове:

  • Я ўдзельнічала ў праекце выпадкова. Для мяне быў прыемны сюпрыз, калі стала вядома, што тыя, хто пералічыў частку падаткаў у Літве на праект “Новая Беларусь”, могуць аўтаматычна ўдзельнічаць у конкурсе праектаў. І мая ідэя беларускай бібліятэкі перамагла.
  • Нам прапанавалі 13 тысяч еўра, гэта было значна больш першапачатковай сумы, і трэба было рэалізаваць сваю ідэю годна.
  • Першапачаткова гэта была ідэя проста беларускай кніжнай палічкі, а пасля дадаліся іншыя опцыі, у тым ліку адкрыццё кніжнага клуба і г.д.
  • Вельмі дамагла “Новая Беларусь”. Гэта такі інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва. Я атрымала кансультацыі, менеджмент, падтрымку падчас перамоў з пляцоўкамі.
  • У нас на сёння каля трох тысяч кніг. Гэта тое, што было перададзена Цэнтру культуры і супольнасці. Ёсць пераклады беларускіх твораў на літоўскую мову, і таму мы запрашаем літоўцаў да нас прыходзіць
  • Мы маем шмат класічнай літараратуры, але не хапае сучаснай і дзіцячай літаратуры. Таму мы  вырашылі, што мы будзем купляць кнігі па парадах чытачоў. Прапановы можна пакінуць у нашых групах у сацыяльных сетках. Для нас важна – набыць тое, што будзе запатрабавана ў чытача.
  • У нас пачаў працаваць чытацкі клуб. Мы зараз чытаем Насту Кудасаву. У лютым у Вільні адбудзецца “Стральцоўскі фэст”, і Наста была яго лаўрэатам. Таму мы пачынаем такія сустрэчы-знаёмствы з беларускімі аўтарамі.

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй

Comments are closed.