У Вене ў панядзелак прайшла сустрэча гендырэктара МАГАТЭ Рафаэля Гросі і старшыні Арганізацыі па атамнай энергіі Ірана Махамада Эсламі. Пра гэта паведаміў Гросі ў Твітэры.
Сустрэча магла датычыцца пытанняў ядзернай бяспекі. Тым не менш, ніводны з бакоў не абвяшчае падрабязнасцяў перамоваў.
У той жа час, як паведамляла выданне The Guardian, Еўрасаюз і ЗША разглядаюць магчымасць увядзення новых санкцый супраць Ірана ў адказ на новую хвалю масавых рэпрэсій у краіне, якія пачаліся пасля забойства 22-х гадовай дзяўчыны Махсы Аміні.
Comments are closed.