Loading

У Варшаве прайшла модная вечарынка, на якой свае калекцыі паказалі беларускія дызайнеркі Вольга Кучарэнка і Ціна Няборская.

Фэшн-імпрэза All Saints адбылася  5 лістапада ў беларускай артыстычнай прасторы Scena Chmielna. Падзея была натхнёная самым містычным і загадкавым святам – Днём усіх святых. 

Фота: Ludkevich.pro

З першых хвілін госці імпрэзы, якіх было каля сотні, акунуліся ў адпаведную атмасферу, што дапамагалі ствараць дыджэі Nabieӯ і Uhead. Пад іх біты на фэшн-імпрэзе праходзіў батл візажыстаў, працавала  фотазона ад Алены Штык і эксклюзіўныя экспазіцыі ад Ташы Кацуба і Анастасіі Рыдлеўскай. 

Фота: Ludkevich.pro

Кульмінацыяй падзеі сталі модныя паказы калекцый беларускіх дызайнерак. Правакатыўная і яркая – ад Ціны Няборскай. Філасофская і безапеляцыйная – ад Вольгі Кучарэнка. Сваю “Pyre” яна зрабіла з настойлівым пасылам аб барацьбе жанчын за сваё існаванне і правы. 

Фота: Ludkevich.pro
Фота: Ludkevich.pro
Фота: Ludkevich.pro
Фота: Ludkevich.pro

– У маёй калекцыі раскрываецца тэма інквізіцыі, а дакладней – барацьба за правы жанчыны. Для мяне гэта не толькі пра сярэднявечныя часы, – распавяла Вольга.

У яе калекцыі ёсць як больш паўсядзённыя вобразы з худзі і спадніцамі, так і вечаровыя строі, апрануць якія асмеліцца далёка не кожная жанчына. 

– Спачатку я паказваю ў сваёй калекцыі насібельнае і зразумелае гледачу, каб ён паступова ўнікаў у гісторыю. А завяршаецца ўсё вельмі смелымі, а нават бунтарскімі вобразамі, празрыстымі сукенкамі і топамі з арганзы. Але на такое адзенне таксама ёсць свая аўдыторыя. 

Фота: Ludkevich.pro
Фота: Ludkevich.pro

Падзею ладзіла Independent Fashion Community. Гэта суполка, якая аб’ядноўвае ў Варшаве беларускіх дызайнераў, стылістаў і ўсіх, хто мае дачыненне да бьюці-сферы.  Стылістка Ганна Прышывалка – адна з сузаснавальніц камьюніці і арганізатрка фэшн-вечарынкі.  

– Я раблю гэта таму, што я вельмі люблю моду і вельмі люблю беларускіхдзеячаў, якія працуюць у гэтай сферы, – расказала Ганна. – Я бачу ў гэтым нейкую сваю місію. Мы зараз у эміграцыі, і гэта вельмі складана – працягваць займацца творчасцю, калі (што тут хаваць) многім трэба проста выжываць. За гэты час, што мы тут, гэта ўжо другая імпрэза.

Мне вельмі важна даносіць, што мы тут, мы ёсць, мы ствараем, мы крутыя. І мне вельмі важна, каб у гісторыі беларускага фэшна перыяд, калі частка дзеячаў знаходзіцца ў краіне, а другая частка разляцелася па свеце, не застаўся б проста прабелам.  

Фота: Ludkevich.pro
Фота: Ludkevich.pro
Фота: Ludkevich.pro

Падрабязней слухайце ў нашым аўдыя:


Comments are closed.