Loading

Са снежня 2022 года ў Беластоку існуе Хаб вольных беларусаў “Новая зямля”, якім кіруе грамадская дзяячка Надзея Салаўёва. За год  гэтая пляцоўка стала адным з цэнтраў беларускай грамадскай, культурнай і палітычнай актыўнасці. Яго заўважылі не толькі беларусы Беластока,  але і лукашэнкаўскія ўлады, якія аб’явілі тэлеграм-канал хаба экстрэмісцкім. Наш карэспандэнт Уладзімір Лапцэвіч пагутарыў са спадарыняй Надзеяй аб тым, што ўдалося і не ўдалося здзейсніць арганізацыі, што натхняе і якія планы на 2024 год.

Сцісла ў размове:

  • Вынікамі года вельмі задаволена, поспехі на 70-80%. Прастора запатрабаваная. У ёй з пачатку існавання праведзена 556 мерапрыемстваў. Былі запушчаны ўласныя праекты хаба. Таксама працягваюць рэалізоўваць свае праекты тыя, хто пачынаў  іх раней ў іншых месцах.
  • Дзякуючы прасторы пачаўся грамадскі дыялог беларускай дыяспары аб далейшай грамадска-палітычнай дзейнасці. У хаб прыязджаюць палітычныя дзеячы, якія хочуць данесці да беларусаў сваю пазіцыю. Адбываюцца палітычныя дыскусіі, спрэчкі, што вельмі добра і чаго не хапала ў Беларусі.
  • Ад пачатку ставілі дзве мэты: захаваць беларускую ідэнтычнасць і самасвядомасць у эміграцыі і падтрымаць і развіваць НДА-сектар, які быў падзелены з 2021 года. Цяпер у хабе прысутнічаюць як грамадскія, так і камерцыйныя ініцыятывы.
  • Камерцыйных ініцыятыў нямного, яны аплочваюць пагадзінную арэнду. Грамадскія ініцыятывы карыстаюцца хабам бясплатна. Кошты з новага года за арэнду памяшкання ўзраслі да 5400 злотых на месяц.
  • З Цэнтрам беларускай культуры, які ад пачатку 2024 года пачынае працу ў Беластоку, не хацелася б канкурэнцыі, але калі яна будзе, то горш ад гэтага не стане.
  • Тэлеграм-канал хаба лукашэнкаўскія улады прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Старшыня КДБ Іван Церцель заявіў, што ў хабе трэніруецца “найбольш агрэсіўная харугва”, якая нібыта збраецца зруйнаваць лукашэнкаўскі рэжым. Паводле Надзеі Салаўёвай, такое сцвярджэнне ёсць глупствам.
  • Сярод планаў – дасягненне дамоўленасцяў з мясцовымі беластоцкімі дэпутатамі аб наведванні пасяджэнняў гарадскіх і раённых органаў прадстаўнічай улады, знаёмства з іх працай. Ёсць жаданне развіваць супрацоўніцтва з польскімі НДА, праводзіць дэбаты на грамадска-палітычныя тэмы.

Цалкам размову можна паслухаць тут

Comments are closed.