Міністэрства замежных справаў Грузіі ў сувязі з паездкай Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію выклікала беларускага амбасадара Анатоля Ліса.
Знешнепалітычнае ведамства асудзіла «парушэнне дзяржаўнай мяжы Аляксандрам Лукашэнкам» і заклікала беларускі бок паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы ў межах яе міжнародна прызнаных межаў і не рабіць учынкаў, якія супярэчаць ключавым прынцыпам міжнароднага права.
8 верасня Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Абхазію і сустрэўся з кіраўніком самаабвешчанай рэспублікі Асланам Бжаніяй.
Comments are closed.