144 total views
Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва Belarus 2022 селета пройдзе 14-20 лістапада. IMAGURU Startup HUB, які шмат гадоў з’яўляецца арганізатарам беларускай часткі сусветнай ініцыятывы, апублікаваў праграму мерапрыемства.
GEW Belarus 2022 адбудзецца ў Варшаве на пляцоўцы Google for Startups Campus, а таксама анлайн, і збярэ прадпрымальнікаў, уласнікаў, топ-мэнеджараў традыцыйнага і IT бізнесу.
Ключавая тэма – дзеянні, рэсурсы і магчымасці, неабходныя для запуску, развіцця бізнесу і інтэграцыі ў бізнес-супольнасць.
У гэтым годзе у рамках GEW Belarus 2022 пройдзе Міжнародны форум прадпрымальнікаў, конкурс стартапаў, пітч-сесіі і нетворкінг.
Comments are closed.