Расію пакінулі каля 700 тысяч чалавек з аб’яўлення мабілізацыі – паведамляе Forbes са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта.
Па ацэнках іншага суразмоўцы выдання, Расію пакінулі амаль мільён чалавек. Колькі чалавек зʼехалі ў турыстычных мэтах і плануюць вярнуцца – невядома.
Кіраўнік МУС Казахстана расказаў, што з пачатку мабілізацыі ў Расіі ў Казахстан з’ехалі каля 200 тысяч расіян. У МУС Грузіі паведамілі, што з 17 па 29 верасня ў краіну заехалі амаль 94 тысячы грамадзян РФ. Акрамя таго, памежнае агенцтва Еўразвяза Frontex падлічыла, што за апошні тыдзень у ЕС заехала 66 тысяч расіян, што прыкладна на 30% больш, чым тыдзень раней.
Comments are closed.