Loading

На тэрыторыі старога ваеннага аэрадрома Зябраўка, на якім размяшчаюцца расійскія ракетчыкі, адбыліся значныя змены, паведамляе «Флагшток».

Новы касмічны здымак, размешчаны на сэрвісе Sentinel, паказаў маштабныя змены зялёнай зоны, прылеглай да старой узлётнай паласы. У некалькіх месцах змянілася травяное пакрыццё, верагодна, з’явіліся пясчаныя насыпы.

Такім чынам, на закрытай тэрыторыі старога аэрадрома працягваецца абсталяванне пазіцый.

Comments are closed.