Loading

Сталыя прадстаўнікі краін Еўрасаюза узгаднілі восьмы пакет санкцый супраць Расіі, паведаміла прадстаўніцтва Чэхіі пры ЕС.

Новыя санкцыі прадугледжваюць забарону на марскую транспарціроўку нафты трэцім краінам па цане вышэйшай за ўстаноўленую. Акрамя таго, восьмы пакет ўключыць забарону імпарту з Расіі прадуктаў сталеліцейнай вытворчасці, паперы, хімпрадукцыі, пластыка і цыгарэт, а таксама забарону на прадастаўленне юрыдычных паслуг, паслуг IT і інжынірынгу. У санкцыйныя спісы дададуць чыноўнікаў акупацыйных улад Запарожскай і Херсонскай абласцей.

Санкцыі набудуць моц з моманту апублікавання ў афіцыйным часопісе ЕС.

Comments are closed.