Loading

Бліжэйшым часам інструктары Палка імя Кастуся Каліноўскага плануюць правесці вучобу для новых байцоў на тэрыторыі Польшчы. Пра гэта падчас сустрэчы з дыяспарай у Беластоку расказалі камандзір дабраахвотніцкага падраздзялення Узброеных сіл Украіны Дзяніс Прохараў і яго намеснік Вадзім Кабанчук.  

фотв: радыё Ўнэт

Памяшканне ў хабе, куды на сустрэчу з ваярамі прыйшлі людзі, было цалкам запоўнена: далёка не ўсім хапіла месца, таму многія былі вымушаны стаяць, слухаючы гасцей. А госці ў сваю чаргу былі гатовы адказваць на пытанні, нават самыя нязручныя.  Беларусаў цікавілі палітычны і вайсковы складнікі дзейнасці Палка. Асноўны мэсэдж, які даносілі камандзіры падраздзялення — вайна не скончылася і таму дапамога з боку дыяспары застаецца вельмі патрэбнай. “Наш полк – гэта народны праект”, падкрэсліў Вадзім Кабанчук.

Зараз на аснове Палка ёсць спроба стварыць нацыянальна-арыентаваную беларускую армію, мэтай якой будзе вольнасць для Беларусі, адзначыў у сваю чаргу Дзяніс Прохараў. Таксама дабраахвотнікі распавялі прысутным пра планы бліжэйшай актыўнасці прадстаўнікоў палка ў Польшчы.

“Прыкладна праз месяц плануем прывезці інструктароў Палка Каліноўскага ў Варшава, каб правесці вучобу. Уся дакладная інфармацыя будзе трошкі пазней – колькі, што з сабой браць, што ўвогуле за вучоба.

Па-другое, у Любліне ёсць штаб брыгады Астрожскага. Гэта супольная літоўска-ўкраінска-польская брыгада. Мы ўжо некалькі разоў падымалі перад польскімі палітыкамі пытанне аб тым, што там не хапае беларускага складніка, і гэтыя хлопцы маглі б служыць на тэрыторыі Еўрасаюза. Тут толькі трэба ацаніць наш патэнцыял. Калі нас набярэцца па дыяспары ўмоўна на батальён, то бок 300 і болей, то магла бы быць размова. Вельмі патрэбна, каб тут хлопцы трэніраваліся як прафесійныя вайскоўцы.  Пры негатыўным сцэнарыі, калі вайна будзе па ўсім рэгіёне, мы думаем, нашы хлопцы будуць годна бараніць тую самую Еўропу, як мы зараз Украіну”.

Закранулі ў гутарцы сітуацыю, якая складваецца ва Украіне, дапамогу ў рэабілітацыі параненым ваярам, патрэбы падраздзялення. Дарэчы, па словах гасцей, неаходны зараз дроны, кошт які даволі невялікі – каля 400 долараў, бронекамізэлькі, аўтамабілі-пікапы.  

Пасля сустрэчы з дыяспарай камандзір Палка Каліноўскага падзяліўся сваімі уражаннямі ад яе і адказаў на некаторыя пытанні радыё Ўнэт. 

“Прыемна, што было шмат людзей. Задавалі пытанні наконт вайны. Мабілізацыйны патэнцыял Расіі вельмі вялікі і трэба казаць не пра знішчэнне людзей, а пра знішчэнне тэхнікі. Пакуль Расія не паспявае аднаўляць тэхнічныя страты. 

Шмат хто думаў, што гэтая вайна скончыцца хутка. Хлопцы ў палку, вядома, стамляюцца і перабудоўваюць сябе на доўгі тэрмін змагання. Зараз будзе люты будзе, маразы, цяжкі ўмовы ў баявых задачах, але ўсіх трымае матывацыя вольнасці для Беларусі”.

 

Comments are closed.