Loading

Сітуацыю з падзеямі ў Расіі, галоўнымі фігурантамі якіх сталі найміты Прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер», значную частку якіх складаюць былыя зняволеныя расійскіх турамаў і калоніяў, пракаментавала дырэктарка фонду «Русь сидящая» Вольга Раманава.

— Вядома, што раней Яўген Прыгожын набіраў добраахвотнікаў на вайну ў расейскіх турмах. Ці вядома што-небудзь аб стаўленні расейскіх крымінальных элітаў да мяцежа Прыгожына? Ці гатовыя яны яго падтрымаць?

— Крымінальныя колы ў прынцыпе – галоўны «злодзей у законе», які сядзіць зараз у расійскай турме – гэта Шакро малады, і ён з паўгода таму выпусціў сваю «указіўку», ці як гэта называецца, «маляву», «злодзейскі прагон» з нагоды таго, што гэта добра – падтрымліваць вайну і ваяваць. Што тычыцца, за Прыгожына ці супраць Прыгожына, я мяркую, што, вядома ж, «злодзеі ў законе» пачакаюць, калі нехта пераможа. І тады ўжо прысягнуць. Звычайна яны так робяць. А зараз іхняя прысяга ніякай значнасці мець не будзе.

У Прыгожына зараз з сабой 25 тысяч чалавек, з іх палова былыя зняволеныя. І каля 25 тысячаў зняволеных зараз у Расіі. Прыгожын называе іншую лічбу – 32 тысячы, але гэта не так. Каля 25 тысяч зараз у Расіі зняволеных, якіх ён адпусціў, якія прайшлі з ім праз вайну, паўгода былі на франтах. Яны яму адданыя. Плюс да ўсяго – у іх скончыліся грошы, у іх ёсць ваенныя траўмы, пенітэнцыярныя траўмы, яны па-ранейшаму не ўладкаваныя ў жыцці, імі ніхто не займаецца – ні сацыяльныя службы, ніхто. І таму яны зараз з задавальненнем прымыкаюць да Прыгожына і ПВК «Вагнер» і ў прынцыпе, ён можа і падвоіць сваю цяперашнюю сілу.

— Ці варта чакаць адкрыцця турмаў і вызвалення зняволеных, калі ПВК «Вагнэр» дойдзе да папраўчых установаў Расіі і возьме іх пад кантроль?

— Я б не стала на гэта ставіць. Калі ён гэта зробіць, то зробіць, магчыма, адзін раз – дэманстратыўна. Яму гэта не трэба, таму што людзі, якія сядзяць у калоніях, яго не ведаюць. І плюс да ўсяго – іх трэба навучаць, бо яны найхутчэй, засумаваўшыся, паўцякаюць дадому. Таму ён не будзе на гэта ставіць. Яму якраз прасцей і лягчэй браць з сабой вайскоўцаў, якія здаюцца ў палон. Ім вось у Варонежскай вобласці адразу здаліся 180 чалавек. Гэта шмат.

— Вядома ўжо, што некаторыя былыя зняволеныя з ПВК «Вагнэр», якіх вызвалілі пасля вайны, зноў здзяйсняюць правапарушэнні. Ці вядома, як гэта ўплывае на стаўленне простых расейцаў да фігуры Прыгожына і яго дзеянняў?

— Простаму насельніцтву Расіі ўжо растлумачылі і паказалі закон, які прадугледжвае 15 гадоў пазбаўлення волі за дыскрэдытацыю дабраахвотнікаў – удзельнікаў «спецыяльнай ваеннай аперацыі». А гэта якраз «зэкі» і ёсць. Таму нават пракуроры баяцца прад’яўляць абвінавачванні ў здзяйсненні новых злачынстваў. Толькі калі ўжо зусім кепска, тады гэта прад’яўялецца.

Comments are closed.