Брытанская выведка лічыць пакуль малаверагодным новае ўварванне ва Украіну з тэрыторыі Беларусі ў сувязі з фарміраваннем там сумеснай з РФ вайсковай групоўкі. Пра гэта аведамляе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў Twitter.
Як адзначаецца ў зводцы, 14 кастрычніка 2022 года Лукашэнка заявіў, што ў склад новай расійска-беларускай групоўкі войскаў увойдуць 70 тысяч беларускіх вайскоўцаў і да 15 тысяч расійцаў. Пасля гэтага беларускія ўлады апублікавалі відэа, якое нібыта дэманструе прыбыццё расійскіх войскаў у Беларусь.
Па даных брытанскай выведкі, на сённяшні дзень малаверагодна, што Расія сапраўды перакінула значную колькасць дадатковых войскаў у Беларусь. Расія наўрад ці зможа сфарміраваць баяздольныя злучэнні заяўленай колькасці: яе сілы сканцэнтраваны ва Украіне.
«Беларускія ўзброеныя сілы, хутчэй за ўсё, захоўваюць мінімальныя магчымасці для правядзення складаных аперацый», – адзначаецца ў паведамленні Мінабароны Брытаніі. Там падсумавалі, што гэтыя заявы могуць быць спробай прадэманстраваць расійска-беларускае адзінства і пераканаць Украіну адвесці дадатковыя сілы для абароны сваіх паўночных межаў
Comments are closed.