142 total views
Беларускія чыгуначнікі пацвердзілі гэтую інфармацыю.
1 кастрычніка 2020 года група з 72-х пустых платформ для перавозкі прыбыла з чыгуначнай станцыі «Готня» (Белгародская вобласць, РФ) на станцыю «Урэчча» (Любанскі р-н, Мінская вобл., РБ). Менавіта ў мястэчку Урэчча знаходзіцца 969-я база рэзерву танкаў. Там былі зняты з захоўвання і пагружаны на платформы танкі Т-72А.
9 кастрычніка, першая група танкаў Т-72А ў колькасці 20 адзінак адправілася на станцыю Успенская (Растоўская вобласць, РФ), гэта прыфрантавая зона.
Далей – у напрамку Данецка (разліковая дата прыбыцця – 19 кастрычніка 2022 года).
Comments are closed.