Далёка не ўсе беларусы, якія падтрымалі пратэст у 2020 годзе, з’ехалі з краіны альбо зняволеныя. Шмат з іх застаецца ў краіне і чакае новай спрыяльнай магчымасці ўзнавіць пратэстны рух. Адзін з такіх актывістаў падзяліўся з намі сваімі меркаваннямі аб тым, чаму ў Лукашэнкі не атрымаецца пабудаваць таталітарную краіну, каму карысна, каб беларусы з’язджалі, ці змянілася грамадства ўнутры Беларусі і калі скончацца ўзаемныя дакоры тых, хто з’ехаў, і тых, хто застаўся.
Тэзісна:
- Лукашэнка спрабуе пабудаваць таталітарную краіну яшчэ з сярэдзіны 90-х, але пакуль што цалкам не атрымліваецца. Яму перашкаджаюць тры чынніка: адсутнасць таталітарнай ідэалогіі, невычэрпнага рэсурса і недастатковая колькасць людзей, якія бы хацелі будаваць таталітарызм.
- У краіне з’яўляюцца розныя формы прыватнай адукацыі, распрадаецца дзяржаўная маёмасць. Гэта сведчыць аб тым, што Лукашэнку бракуе кантролю, каб пабудаваць сапраўдны таталітарны рэжым.
- Таталітарызм не можа існаваць ва ўмовах свабоднага выезду з краіны.
- Незалежныя СМІ ўмацоўваюць страх перад уладамі, калі прасоўваюць мэсэдж «прыйдуць за кожным».
- Пасыл «усе вольныя людзі, з’язджайце» вельмі карысны рэжыму, каб выціснуць усіх актыўных беларусаў з альтэрнатыўным меркаваннем.
- Унутры краіны людзі менш сталі размаўляць пра палітыку, нешта абмяркоўваюць толькі з тымі, каму дакладна давяраюць. У астатнім грамадства прынцыпова не змянілася з 2020.
«Ёсць людзі, якія падтрымліваюць Расію, але па майму асяроддзю я бачу, што з жыхароў Мінска, якія працуюць, з’яўляюцца пралетарыямі, усё-ткі большасць не падтрымлівае.»
- Расія па сутнасці ніяк не падтрымала Лукашэнку, апрача як ідэялагічна. На практыке захаваць уладу ўдалося выключна дзякуючы рэпрэсіўнаму рэсурсу, які не даў беларусам самаарганізавацца.
- Працоўны рух не атрымаўся праз поўную адсутнасць прафсаюзаў, праз якія працоўныя маглі б каардынавацца і падтрымліваць адзін аднаго.
Пра лаянкі у сеціве паміж з’ехаўшымі і застаўшыміся: «Людзей трэба выхоўваць. У нас няма такой самацэнзуры, што не ўсё, што мы адчуваем, трэба выказваць. І трэба людзей вучыць, маўляў, прабачце, свае пачуцці пакіньце пры сабе. Калі вы пішаце ў сацсетках нешта, вы пішаце ў публічнае поле, і не трэба вывешваць у яго сваю бялізну, лепей нешта канструктыўнае.»
- Калі рэжым зменіцца, усе ўзаемныя дакоры адыйдуць на другі ці трэці план.
Поўную размову з беларускім працоўным слухайце ў плэеры вышэй.
Comments are closed.