Loading

30 верасня ў Варшаве адбылася Маніфа – штогадовая фемінісцкая дэманстрацыя. Беларускі і беларусы таксама прынялі ў ёй удзел.

Марыя, беларуская актывістка:

«У Варшаве праходзіць штогадовы фем марш. Manifa – арганізатаркі маніфестацый супраць дыскрымінацыі жанчын і іншых уразлівых груп. Мы салідарныя з польскімі калежанкамі і іншымі экспаткамі і маем таксама права быць пачутымі, таму што законы грамадства, у якім мы цяпер жывем, у тым ліку распаўсюджваюцца на нас. Ніхто не мае права распараджацца і дыктаваць умовы жанчыне або любой асобе, як паступаць з іх целам, жыццём – ні дзяржава, ні царква, ні мужчыны ці хто б там ні быў. Кожны чалавек мае права на якасную медыцынскую дапамогу і канфедынцыйнасць. Апынуўшыся ў складанай сітуацыі, важна ведаць да каго можна звярнуцца па дапамогу і хто можа аказаць падтрымку, не выпрабоўваючы пры гэтым пачуццё сораму або знайсці выхад у здавалася, бы ў бязвыхаднай сітуацыі. Мы таксама ведаем пра вялікую колькасць выпадкаў дыскрымінацыі эмігрантаў і эмігрантак, ЛГБТК + людзей і пра гэта трэба казаць. І яшчэ раз, мы агучваем тут, што ў беларускіх турмах, дрэнных умовах, без аказання медыцынскіх паслуг знаходзіцца вялікая колькасць жанчын. Гэта яшчэ адна важная нагода нагадаць пра праблему і чаму мы тут знаходзімся».

Comments are closed.