У польскім Сейме прайшла канферэнцыя па беларуска-польскім супрацоўніцтве. Удзел у ёй прымалі дэпутаты, беларускія і польскія актывісты, а таксама аб’яднанне беларускіх студэнтаў Познані. На тэму беларуска-польскіх стасункаў выказаўся сябра Каардынацыйнай Рады Ян Рудзік.
Коратка ў размове:
- Пасля выбараў у Сейме адбудзецца яшчэ адна канферэнцыя па беларускай тэматыцы. Цікаваць да Беларусі ёсць.
- Казаў аб праблемах беларусаў, магчымыя правакацыі з удзелам нелегалаў і «вагнераўцаў», а таксама аб інфармацыйных накідах з боку беларускіх спецслужбаў і прапагандзістаў.
- Прапанаваў палякам дапамогу ў верыфікацыі беларусаў праз базы кіберпартызан і каманду Яніны Сазановіч, каб не прапускаць у Польшчу правакатараў.
Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.
Comments are closed.