Loading

У Варшаве ў прасторы “Робім разам”  прайшло грамадскае абмеркаванне ініцыятывы «Ультыматум для Лукашэнкі».  Яго арганізатарамі сталі Антоль Котаў і былы палітзняволены, актывіст Вадзім Дзмітронак.

Першая акцыя ініцыятывы “Ультыматум для Лукашэнкі” прайшла на пачатку месяца ля польскага Сейма. Тады польскім дэпутатам была перададзена петыцыя аб неабходнасці закрыцця мяжы, якую на той момант падпісалі больш за 600 чалавек. Зараз арганізатары распавялі шырокай грамадскасці пра свае ідэі і мэты, а таксама праблемы, з якімі яны сутыкнуліся.

Вадзім Дзмітронак

Пастараліся патлумачыць людзям, у чым сутнасць нашай праграмы і нашай акцыі. Галоўная мэта–звярнуць увагу і польскага кіраўніцтва і кіраўніцтва іншых краін, што праблема з палітзняволенымі не губляе актуальнасці, і з кожным днём яна пагаршаецца. Прайшло шмат часу, людзі стаміліся і жадаюць змен.  І зараз трэба выпрацаваць нейкі рычаг уздзеяння, каб паўплываць на лёс палітзняволеных. У нас ёсць пэўныя задумы, але для іх рэалізацыі трэба атрымаць фідбэк ад нашых першых акцый.

Акцыі і петыцыі робяцца для таго, каб расказаць, што мы ёсць, што праблема вострая і нас хвалюе. Я ўпэўнены, што ёсць механізмы, якія выгадны і Польшы і нам. Бо мы ведаем, што не толькі беларусы, але і палякі знаходзяцца ў засценках рэжыму.

Анатоль Котаў

“Размова была гарачая і шчырая адначасова. Спадзяюся, што будзе больш не аўтараў гэтай ідэі, а тых, хто практычна да яе далучыцца. Беларусы губляюць пачуццё салідарнасці, пачынаюць шукаць лідараў, арганізатараў, замест таго, каб ладзіць пэўныя рэчы.  Ёсць ідэі, якія павінны аб’ядноўваць. На акцыях, якія праходзілі ў Варшаве і Вільні, людзей, якія называюць сябе палітыкамі, не было. Былыя палітзняволеныя робяць акцыі самастойна, стаміўшыся ад чакання, што нейкі лідар возьме на сябе адказнасць і ўсё дамовяцца”.

 

 

Comments are closed.