Loading

У аўторак Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай заявіў, што Уладзімір Зяленскі спрабуе наладзіць дыпламатычны кантакт з Беларуссю і быццам бы адбыліся нейкія беларуска-украінскія перамовы ў Львове. Лукашэнка заявіў: «Зяленскі мне прапануе «Давай пагаворым«. Дасылае гэтага Кірыла Буданава на перамовы недзе. Мы паехалі праз мяжу іх, міністр замежных спраў паехаў туды, не першы раз, селі ў Львове, вядзем перамовы. Здаецца нармальна. Даведаліся амерыканцы. Пайшлі нейкія трэнні. Яны нам прапануюць: «Давайце наступным разам у Стамбуле». Да пашлі вы на хрэн. Які Стамбул? Чаго мы ў Стамбул паедзем, мы мяжуем з вамі. Хочаце размаўляць – давайце размаўляць», – сказаў Лукашэнка.

Калі праходзілі гэтыя перамовы Лукашэнка не ўдакладніў. Пра што ідзе гаворка, не зразумеў і пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Фота: TUT.BY

— Афіцыйна нічога такога не было. Можа, калі была сустрэча ў Белавежскай пушчы, нехта паехаў у Львоў з беларускага боку. Але я пра гэта не ведаю, афіцыйна не каментаваў і не буду каментаваць гэта. Там, дзе я быў на перамовах, а я быў у Белавежскай пушы, то я бачыў, што там беларусаў не было.

— Вы казалі, што Лукашэнка шукаў кантактаў з Зяленскім…

— Ён званіў, намагаўся. Але я не чуў, каб былі нейкія кантакты пасля перамоў у Белавежскай пушчы. Я, прынамсі, не браў удзелу ў іх арганізацыі. Заўжды ў такіх выпадках амбасада далучаецца, амбасадар далучаецца.

Усё, што робіць зараз беларуская ўлада – гэта наўпроставы шлях да інтэграцыі з Расіяй. І трэба быць рэалістамі, каб разумець, што гэты працэс зараз не спыняецца. Любая інтэграцыя прадугледжвае перадзел уладных паўнамоцтваў з таго ці іншага боку.

Гэта ў любым саюзе адбываецца, незалежна ці то ў Еўрапейкім саюзе, ці ў Савецкім, ці Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва. Пытанне вынікае – наколькі гэтая інтэграцыя будзе глыбокая, што трэба будзе паступіцца часткай суверэнітэту, ці не.

Зараз я бачу, што ідзе пэўнае зрошчванне дзяржаўных органаў Расіі і Беларусі. Да якой ступені гэта дойдзе – я не ведаю. Ці ёсць гэта пазбаўленнем паўнамоцтваў аднаго кіраўніка, ці іншага – тут час пакажа.

Поўную размову з Ігарам Кізімам слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.