Loading

Адзін з сузаснавальнікаў Беларускага хаба ў Варшаве Аляксей Лявончык патлумачыў нам абвінавачванні, якія прагучалі напярэдадні на яго адрас ад цяперашняга кіраўніцтва БМХ.

Сцісла:

  • Беларускі моладзевы хаб – гэта супольны праект маёй фундацыі і яшчэ некалькіх НДА. Мы гарантавалі падтрымку праекта да сярэдзіны 2024 года.
  • Чаму памяшканне на пл.Канстытуцыі, 6 запісана на асацыяцыю «Беларускі моладзевы хаб»? Бо ў статуце іншых арганізацый не было прапісана дзейнасці, каб мэрыя магла фармальна гэтае памяшканне перадаць камусьці іншаму. BY_help зацікаўлены ў такой пляцоўцы, бо мы вывозім людзей і патрэбна такая пляцоўка, дзе людзі могуць атрымаць дапамогу, у тым ліку і юрыдычныя кансультацыі.
  • Калі ўзніклі праблемы, з красавіка гэтага года, мы паспрабавалі перарэгістраваць памяшканне на фундацыю «Лінкінг Медыя». Напісалі адпаведны ліст у мэрыю. Адказа ад варшаўскіх улад не было.
  • З Андрэем Ракевічам знаёмы «шапачна». Я не ўнікаў, хто гэта такі і якая гісторыя яго арганізацыі. Гэта мая памылка.
  • Ёсць рызыка, што беларусы гэтае памяшканне страцяць.

Comments are closed.