Loading

“Мы адчуваем набліжэнне вайны” — так міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс патлумачыў навошта краіны Балтыі вырашылі стварыць агульную лінію абароны. Па словах палітыка, гэта таксама пасланне краінам Захаду пра тое, што калі Расію не спыняць ва Украіне, яна пойдзе далей. І яе мэтай стануць менавіта краіны Балтыі.

Ці варта Захаду рыхтавацца да поўнамаштабнай вайны з Расіяй, якую ролю ў патэнцыйным канфлікце можа адыграць Беларусь і ў чым адметнасць новай ваеннай дактрыны Лукашэнкі, паразмаўляем з палітолагам, спецыялістам у нацыянальнай бяспецы Аляксандрам Казаком.

Сцісла ў размове:

  • На гэтым тыдні распачынаюцца самыя масштабныя ў гісторыі вучэнні НАТА. Планавацца яны пачаліся ў 2022 годзе. Шмат краін удзельнічае, у тым ліку ЗША. Умоўны праціўнік па легендзе—Расія. Гэта значыць, што еўрапейскі генералітэт трымае ў думках магчымасць гэтай вайны. Падрыхтоўка да нападзення не азначае, што гэтае нападзенне адбудзецца, але лепш быць гатовым да ўсяго і сфарміраваць такі стан войскаў, каб яны адстрашвалі Расію ад нападзення.
  • Калі Расія нападзе, то гэта ў першую чаргу на краіны Балтыі. Самае лагічнае для Расіі—наступленне ў накірунку Сувалак, што адрэжа краіны Балтыі ад НАТА, застанецца толькі марскі шлях. Краіны Балтыі рыхтуюцца да гэтага, таму вядуць размовы пра фартыфікацыйнае ўмацаванне мяжы.
  • Ці хопіць у Расіі рэсурсаў напасці на самы магутны ваенны Альянс? Гэта хутчэй за ўсё не будзе поўнамасштаная атака, як гэта было на Украіну, гэта будуць кропкавыя ўдары. Калі глядзець на мапу, то Літва, Латвія і Эстонія не выглядаюць вельмі вялікімі, а ў Расіі такі падыход: калі краіна меншая за іх , то яе можна лёгка парабаціць. Я не думаю, што яны будуць жадаць прама захапіць краіны Балтыі, але калі да гэтага дойдзе, то лёгка не будзе. У выпадку такіх сітуацый прадугледжваецца перадыслакацыя прыкладна 300 тысяч войскаў кантынгенту НАТА. І пэўная частка ўжо знаходзіцца на ўсходнім флангу.
  • Што з сябе ўяўляе Крэмль, у Еўропе разумеюць нямногія. Абапірацца трэба на меркаванні такіх краін як Польшча і краіны Балтыі. Сёння найбольш разуме, што ўяўляе з сябе Крэмль, Украіна. І гэтым сумным досведам трэба карыстацца, каб гэтая пагроза не станавілася яшчэ большай.
  • Беларусь: мы бачым шмат заяў, што НАТАўскія войскі зраўняюць з зямлёй беларускую армію, але я перакананы, што да гэтага не дойдзе. То бок хутчэй за ўсё не будзе ўваходу ваенных НАТА ў Беларусь, але гэта не азначае, што ў выпадку прымянення ядзернай зброі, не будзе адпаведнага прылёту па месцах стацыянавання беларускіх вайскоўцаў, па месцах, дзе ядзерная зброя знаходзіцца і адкуль перавозіцца, а такіх месцаў шмат.  Хоць НАТАўская канцэпцыя з большага абаронная, тым не менш яна  прадугледжвае знішчэнне рэгіёну, дзе дыслакуецца ядзерная зброя.
  • Расійскія войскі, калі будуць заходзіць на Захад, то гэта будзе хутчэй за ўсё з боку Беларусі. Ці далучацца беларускія войскі?—я думаю, што не. Калі так здарыцца, то гэта азначае, што Лукашэнка канчаткова страціў уладу.
  • Ці можа Лукашэнка ўжыць ядзерную зброю? Я перакананы, што галоўная кнопка пуску знаходзіцца ў Маскве.
  • Хрэнін можа колькі заўгодна пасылаць сігналы Захаду, але там даверу няма ні да Беларусі ні да Расіі.
  • Няма праблемы для Украіны запусціць некалькі дронаў па крытычнай інфрастурктуры па поўдні Беларусі, гэта зусім побач, і пару такіх удараў маглі б паралізаваць энергетычную сістэму Беларусі, але Украіна гэтага не робіць. Чаму? Не выключаю  нейкіх кулуарных дамоўленасцей паміж Мінскам і Кіевам.

Цалкам размову слухайце ў плэеры ніжэй

Comments are closed.