Loading

Літва пачала ўключаць даныя беларусаў, якіх пазбаўляе віда на жыхарства, у Шэнгенскую інфармацыйную сістэму, што наўрадці дазволіць ім пераехаць у іншую краіну Шэнгенскай зоны. На думку адваката Алеся Міхалевіча, такое дзеянне – гэта злоўжываннем правам на пазбаўленне ВНЖ. Юрыст распавёў пра некаторыя магчымасці для беларусаў, якіх, па тых ці іншых прычынах, больш не хочуць бачыць у краінах іх цяперашняга пражывання.

На вялікі жаль, тая самая Літва пачала злоўжываць сваімі правамі і ўключаць падобных людзей у спіс Шэнгенскай інфармацыйнай сістэмы з забаронай на ўезд у краіны Шэнгенскай зоны і краіны Еўрапейскага саюза. Гэта вельмі дрэнна, і ў такім выпадку магчымасць перасяліцца ў іншую краіну ЕС будзе вельмі сур’ёзна абмежавана. Калі падобнага няма, калі ніхто не ўключае ў Шэнгенскую інфармацыйную сістэму, то можна пераехаць у іншую краіну, калі ў вас ёсць легальныя падставы, то вы можаце там пражываць.  

То бок, калі чалавек унесены ў гэту Шэнгенскую нфармацыйную сістэму, то ні шанцаў жыць у краінах Шэнгенскай зоны ні ўехаць у Шэнгенскую зону у яго няма, па сутнасці?

Тэарэтычна ў яго будзе забарона на ўезд у краіны Шэнгенскай інфармацыйнай сістэмы, але, безумоўна, шанцы ўсё роўна застаюцца, таму што, калі нейкая краіна захоча вас прыняць, то яна вас прыме. Але вашы магчымасці легальна кудысцьці пераехаць будуць ускладнены.

Калі, напрыклад, прынята па чалавеку рашэнне аб пазбаўленні віда на жыхарства і яго плануюць дэпартаваць, ці можа ён не падлягаць гэтай дэпартацыі, калі выедзе ў іншую краіну, якая не знаходзіцца ў Шэнгенскай зоне?

Безумоўна, таму што адрозненне дэпартацыі ад экстрадыцыі ў тым, што дэпартацыя можа адбывацца, не толькі прымусова, але і дабраахвотна, калі чалавек дабраахвотна пакідае тэрыторыю, ён можа выехаць у любую краіну. Ён можа выехаць у краіну, якая не з’яўляецца для яго небяспечнай. Ён можа паехаць у Злучаныя Штаты, у Брытанію ці ў Грузію, у Албанію, куды заўгодна, дзе яму нічога не пагражае.

Перад прымусовай дэпартацыяй практычна заўсёды даецца прадпісанне дабраахвотна пакінуць краінну. Калі чалавек дабраахвотна яе пакідае, то ніхто не будзе ў яго запытвацца, куды ён едзе. 

Comments are closed.