Loading

25 лютага ў Беларусі пройдзе так званы «адзіны дзень галасавання» — будуць выбіраць дэпутатаў парламента і мясцовых саветаў. Дэмакратычныя сілы не маюць супольнай стратэгіі наконт таго, як дзейнічаць падчас  гэтай выбарчай кампаніі. Так Святлана Ціханоўская заклікае беларусаў пазбягаць удзелу ў любых мерапрыемствах рэжыму, а вось ініцыятыва «Сумленныя людзі» прапануе зладзіць «актыўны байкот».  А менавіта: у дзень галасавання жыхарам Беларусі раяць прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць «супраць усіх». 

Падрабязней пра будучы склад парламента, «актыўны байкот» і магчымую легалізацыю выбараў  радыё Ўнэт пагаварыла з лідаркай ініцыятывы «Сумленныя людзі» Аленай Жываглод.

Сцісла ў размове:

  • Стратэгія адносін да выбараў у дэмакратычных сіл агульная – выбары не прызнаваць, а вось стратэгія дзеянняў— розная. Наша пазіцыя —  неправільна ігнараваць гэтыя выбары,  адзіны дзень галасавання важна выкарыстоўваць, як магчымасць правесці тлумачальную работу ў сваім атачэнні, адкрыць людзям вочы на сітуацыю ў краіне.
  • Мы не можам паўплываць на Лукашэнку, бо ўсё роўна падлічаць, так як яму патрэбна. Але калі мы не згодны, з тым што зараз адбываецца ў краіне, то трэба прадэманстраваць сваю пазіцыю: прыйсці на ўчастак і выказацца «супраць усіх». Візуалізаваць пратэстны настрой зараз не варыянт, гэта проста небяспечна.
  • Звяртаюся да палітыкаў: давайце не будзем настолькі самаўпэўненымі і думаць, што кожнаму студэнту зразумела, што адбываецца ў палітычным жыцці краіны. Моладзі, і не толькі ёй, трэба тлумачыць пазіцыю дэмакратычных сіл.
  • Нам трэба імкнуцца палітызаваць грамадства ўнутры краіны, гэта важна перад выбарамі 2025 года. Лукашэнка, наадварот, спрабуе дэпалітызаваць беларусаў, кшталту, “мы за вас усё вырашым і ўсіх абяром”.
  • Тое, што адмянілі парог яўкі, аргумент на маю карысць. Ім не патрэбны на ўчастках пратэстны электарат, яны баяцца пратэстнай яўкі.
  • Дасье на дэпутатаў: чат-бот дапаможа знайсці свайго “дэпутата”, паглядзець яго законатворчасць, азнаёміцца з яго выказваннямі і ініцыятывамі. Дэпутаты таксама павінны несці адказнасць перад беларускім грамадствам нараўне з Лукашэнкам, бо гэта яго світа.

Цалкам размову можна слухаць у плэеры

Comments are closed.