Чальцы кабінета дапрацавалі план «Перамога» і прынялі рашэнне пра пачатак падрыхтоўкі грамадскасці да рэалізацыі плана.
Таксама завершаецца работа над планам па адкрыцці цэнтраў падрыхтоўкі ўдзельнікаў мерапрыемстваў па аднаўленні законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь (харугваў). Кіраваць адпаведнай дзейнасцю будуць прадстаўнікі Кабінета Аляксандр Азараў і Валерый Сахашчык. Знаёміць сябраў харугваў з нацыянальнай культурай і гісторыяй даручана Аліне Коўшык, якая ў Кабінеце курыруе адпаведны напрамак.
Стала вядома, што да працы Кабінета далучана некалькі дзеючых прадстаўнікоў сілавых ведамстваў з афіцэрскім званнем.
Таксама чальцы Кабінета абмеркавалі наладжванне афіцыйных адносін з Украінай і ўзмацненне міжнароднай кааліцыі для падтрымкі Беларусі ў пераходны перыяд, у тым ліку і міжнароднае прызнанне самога Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Comments are closed.