Loading

«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя даныя кастрычніцкага маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі:

Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 114 чалавек, з якіх 36 жанчын і 78 мужчын. Ім агулам прысудзілі 425 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі, 15 гадоў «хіміі», 67 гадоў «хатняй хіміі», 391 040 рублёў штрафаў, 4 месяцы арыштаў, 10 гадоў пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў. Аднаго чалавека пазбавілі воінскага звання «старшы прапаршчык у адстаўцы».

Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе «хіміі», «хатняй хіміі» і арышту суды ўжывалі ў 99,13% выпадках асуджэння фігурантаў «пратэсных» спраў.

Comments are closed.