Loading

1 чэрвеня адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. У Беларусі рэпрэсіі зазналі тысячы непаўналетніх, чые бацькі апынуліся за кратамі. Больш за тое, цяпер у нашай краіне ажно дзевяць палітзняволеных падлеткаў. На момант затрымання ім не было 18 гадоў, а сваё паўналецце маладыя людзі сустрэлі ўжо ў няволі.

Пра тое, як дзеці перажываюць расставанне з блізкімі, якім чынам на псіхіцы падлеткаў адбіваецца знаходжанне за кратамі і як абараніць дзяцей у краіне, у эфіры радыё Ўнэт распавяла псіхолаг Ала Марціновіч.

Сцісла ў размове:

  • Знаходжанне за кратамі ламае псіхіку падлеткаў. Варта разумець, што да 18 гадоў ідзе развіццё сацыяльных навыкаў. Калі дзіця аказваецца ў турме і яго асяроддзе цалкам асацыяльнае, мы можам уявіць, якія навыкі адтуль можна вынесці.
  • У падлеткаў у няволі развіваецца дэпрывацыя. Гэты дыягназ выстаўляецца асобам вельмі абмежаваным у розных праявах (у свабодзе, у эмоцыях, у руху). Як вынік, дэпрывацыя прыводзіць да парушэнняў у псіхіцы, якія могуць праяўляцца цягам усяго жыцця.
  • У дзяцей спецыфічная псіхіка, яны маюць шмат комплексаў і не маюць інтэлектуальных настроек, каб іх пазбавіцца. Таму яны зацвярджаюцца за кошт іншых, тых, хто больш слабы.
  • Дзеці слаба паддаюцца маніпуляцыям прапагандыстаў. Калі ім будуць казаць, што іх бацькі патрапілі за краты праз Ціханоўскую ці Бабарыку, яны, хутчэй за ўсё, не павераць. Дзеці абараняюць сваіх блізкіх. З большай верагоднасцю яны азлобяцца на грамадства, а не тату ці маці.

Поўную размову слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.