Loading

У Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільні беларускія дэмакратычныя сілы прэзентавалі Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. Сам дакумент апублікаваны на сайце Ціханоўскай, а таксама на платформе Новая Беларусь. Да абмеркавання стратэгіі можа далучыцца любы жадаючы. У Вільні пра асноўныя напрамкі рэформ пасля змены палітычнай сітуацыі казалі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета, чальцы Каардынацыйнай Рады і дарадцы Офіса Святланы Ціханоўскай. 

Аўтары Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі заявілі, што мусяць даць беларускаму грамадству дакладнае і зразумелае бачанне, якой будзе краіна пасля змены ўлады, куды яна будзе імкнуцца і якую сацыяльна-палітычную мадэль будаваць. Таму Стратэгія падаецца своечасовай, бо калі канкрэтна адбудуцца змены – зараз прадказаць складана, але да гэтага моманту трэба быць гатовымі. 

Паводле Стратэгіі, пераходны перыяд, на які яна распрацаваная, працягнецца каля паўгода. На гэты час у краіне мусіць быць сфармаваны пераходны ўрад. А ўжо падчас гэтага перыяду мусяць прайсці выбары і сфармавацца адпаведныя органы ўлады. Але і тут узнікае праблема – якой Канстытуцыяй кіравацца, каб праводзіць выбары і фармаваць уладныя органы.

Пры гэтым, паводле аўтараў Стратэгіі, у новай Беларусі павінна быць камфортна ўсім – і тым, хто змагаўся за змены і пацярпеў ад пераследу альбо мусіў уцякаць за мяжу, і тым, хто проста назіраў, і нават тым, хто зменаў не жадаў. Толькі тыя, хто здзейсніў крымінальныя злачынствы датычна беларусаў, што змагаліся за волю, мусяць панесці за гэта адказнасць. 

Якім чынам гэты камфорт мяркуецца забяспечыць, пастараліся распавесці спікеры падчас прэзентацыі Статэгіі пераходу да Новай Беларусі. Гэта старшы палітычны дарадца Офісу Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, сябра Каарднацыйнай рады, эканаміст Дзмітрый Крук, прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета – у нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і міжнародных пытаннях Валер Кавалеўскі

Падрабязнасці таго, што казалі спікеры падчас прэзентацыі, слухайце ў плэеры ніжэй:  

Comments are closed.