У 2020 годзе Дар’я Гардзейчык была студэнткай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, вывучала філалогію і зусім не збіралася пакідаць Беларусь. Але праз сваю актыўную грамадскую дзейнасць была вымушана гэта зрабіць. Разам з пераездам прышлося вырашаць пытанне далейшай адукацыі. Новай Alma Mater для Дар’і стаў Віленскі ўніверсітэт, які якраз у гэты час адкрыў стыпендыю для беларусаў. Праз тры з паловай гады дзяўчына атрымала дыплом маркетолага.
Чым адрозніваецца адукацыя ва ўніверсітэтах Гродна і Вільні, што дае статус студэнта Віленскага ўнівесітэта і як праходзіць выпускны ў адной з найстарэшых навучальных устаноў Еўропы, Дар’я Гардзейчык расказала радыё Ўнэт.
Сцісла ў размове:
- У 2020 годзе Віленскі ўніверсітэт адкрыў для беларускіх студэнтаў стыпендыю Вялікага Княства Літоўскага. Умовы: школьны атэстат і пацвердзіць веданне ангельскай на ўзроўні В2 і вышэй.
- Я падала дакументы на спецыяльнасць Global marketing. Тады выбірала па прынцыпе “штосьці калягуманітарнае”, а зараз не шкадую, бо гэтыя веды прымяняю ў сваёй прафесійнай дзейнасці ў медыяпраектах.
- На семестр у нас было ўсяго 6 дысцыплін і ўсе яны прыкладныя. З боку выкладчыкаў не было абразаў, нейкага “тыкання” ці ціску аўтарытэтам.
- У нас выпускны быў узімку, ва ўніверсітэцкім касцёле Святых Янаў. Мантыі можна ўзяць у арэнду, каштуе такая паслуга 30 еўра. Калі гучаў арган, адчула сябе побач з усімі выбітнымі выпускнікамі Віленскага ўніверсітэта за ўсе стагоддзі.
- Дыплом Віленскага ўніверсітэта пазбавіў мяне шматлікіх бюракратычных працэдур: гэта нармальны еўрапейскі дыплом і мне не трэба яго пацвярджаць, перакладаць і г.д.
- Зараз я з’ехала ў Варшаву. Вільня для мяне хутчэй была вымушаным горадам, яна мне не падабаецца кліматычна, інфраструктурна, а зараз яшчэ пачынаюцца не вельмі прыемныя размовы ў адносінах да беларусаў.
Цалкам размову можна слухайце ў плэеры ніжэй
Comments are closed.