Loading

Уладзімір Караткевіч для беларусаў тое ж самае, што для шатландцаў Вальтэр Скот або для палякаў Генрык Сенкевіч. Зрэшты, гэтыя паралелі больш, чым умоўныя, бо Караткевіч у нас свой і адзіны. І менавіта ў гэтым яго непаўторнае месца ў літаратурнай вечнасці.

Сабралі ў нашым топ-5 песні на вершы класіка.

1. Зміцер Вайцюкшевіч – «Дзе мой край»

Хіба што самая вядомая песня на вершы Уладзіміра Караткевіча. У выкананні Змітра Вайцюшкевіча яна гучыць яшчэ з 2000-х і добра вядомая ўсім, хто цікавіцца беларускай музыкай. Дарэчы, у музыканта ёсць цэлы альбом на вершы класіка – «Беларуская песня». Кружэлка выйшла ў 2010-м на 80-годдзе Уладзіміра Караткевіча.

2. Кася Камоцкая – «Як сканаю – душа застанецца»

Музыку на верш напісаў Алесь Камоцкі. У яго выкананні кампазіцыя гучала ў альбоме «Першы сшытак» (1986), а ў выкананні Касі спеў прагучаў у фільме Віктара Корзуна, які так і завецца «Як сканаю – душа застанецца».

3. Алесь Дзянісаў – «Павешаным у 1863 годзе»

Верш «Павешаным у 1863 годзе» з’яўляецца адным з самых папулярных сярод беларускіх музыкаў і быў неаданаразова пакладзены на музыку. Нам больш за ўсё падбаецца прачытанне Алеся Дзянісава. У 2020 годзе на ютуб-канале Беларускай рады культуры з’явіўся кліп на песню, прысвечаную паўстанцам 1863-1864 гадоў.

4. Ulis – «Жаўранак»

Легендарны беларускі гурт Ulis многія ведаюць найперш па песнях на тэксты Фелікса Аксёнцава і Славы Кораня, але ў творчай скарбонцы групы ёсць песні і на вершы нашага любімага класіка. Кампазіцыя «Жаўранак» увайшла ў альбом Lusterka (2003). Гэта была кружэлка з новымі аранжыроўкамі старых хітоў і аж трыма песнямі на вершы Уладзіміра Караткевіча.

5. Нельга забыць – альбом «Леаніды не вернуцца да зямлі»

Вершы Уладзіміра Караткевіч сталі выдатнымі тэкстамі да песень і нават да цэлых альбомаў! Адзін з такіх – «Леаніды не вернуцца да зямлі» колішняга мінскага гурта «Нельга забыць». Назва групы, дарчы, паўстала паводле рамана Уладзіміра Караткевіча.

Comments are closed.