Loading

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па абароне і Нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык запісаў зварот да беларусаў і беларускіх вайскоўцаў.

«Усе думаючыя людзі разумелі, што Расійская Федэрацыя, пабудаваная на хлусні, карупцыі і беззаконні, рана ці позна разваліцца. Мы назіраем актыўную фазу гэтага працэса», – пачаў свой зварот Сахашчык.

«Магчыма, Прыгожын пераможа і закідае Украіну гарматным мясам. А можа, разумеючы, што ва Украіне ў яго няма шанцаў, паверне свае сілы на Беларусь, каб на гэтай хвалі набраць палітычныя ачкі» – прыводзіць Валерый Сахашчык магчымыя варыянты развіцця падзеяў.

«Прарасійскі шлях, якім вёў нас Лукашэнка ўсе гэтыя гады, завёў нас у тупік. І мы павінны вырашаць, што рабіць далей. Прычым, вырашаць хутка. Бо, ці мы скарыстаем гэты гістарычны шанец і зробімся паспяховай еўрапейскай краінай, ці мы згубім усё, і сама назва Рэспубліка Беларусь застанецца толькі ў кніжках», – сцвярджае Сахашчык.

Ён звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў: «Нам няма на каго разлічваць. Але мы з вамі, аб’яднаўшыся, дакладна дамо рады. Давайце аб’яднаем нацыю. Зараз уратуем Радзіму, а ўсё іншае – потым. Вайскоўцы 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Брэста ды іншых вайсковых частак, настрайвайцеся на нашу хвалю і заставайцеся на сувязі. Мы пераможам!»

Comments are closed.